Вялікая этнаграфічная дыктоўка — гэта трыццаць тэставых заданняў, на выкананне якіх даецца 45 хвілін, для замежных пляцовак прадстаўлены асаблівы варыянт часткі пытанняў. Пытанні закранаюць такія паняцці, як традыцыйнае адзенне, нацыянальная кухня, танцы, паэзія, эпас, будаўніцтва традыцыйнага жылля.
Прадзюсару Sputnik Паўлу Антонову спатрэбілася 10 хвілін, каб прайсці вялікую этнаграфічную дыктоўку ў рэжыме анлайн і даць 23 правільных адказы. Sputnik заклікае сваіх чытачоў таксама паспрабаваць свае сілы на веданне гісторыі і культуры народаў Расіі.
Вялікая этнаграфічная дыктоўка прымеркавана да Дня народнага адзінства. Гэтая акцыя падкрэслівае, што ў Расіі больш за 190 народнасцяў існуюць у міры, згодзе і прадуктыўным узаемадзеянні. Вынікі акцыі падвядуць да Дня Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі — 12 снежня.