Літаратурны фестываль "Знак роўнасці" пройдзе 17-19 лістапада ў Мінску

© PixabayКнігі на паліцы, архіўнае фота
Кнігі на паліцы, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Тэма фестывалю – жаночая прысутнасць у сучаснасці і мінулым беларускай літаратуры і тэатру і праблемы "несталічных" пісьменнікаў.

МІНСК, 3 ліс — Sputnik. З 17 па 19 лістапада ў Мінску Саюз беларускіх пісьменнікаў арганізуе літаратурны фестываль "Знак роўнасці", мэта якога — актуалізаваць дзейнасць тых творцаў, якія почасту выціснутыя на перыферыю беларускага літаратурнага працэсу.

Фестываль прапануе звярнуцца да жаночай прысутнасці ў сучаснасці і мінулым беларускай літаратуры і тэатру, абмеркаваць праблемы "несталічных" пісьменнікаў, а таксама разгледзець асноўныя спосабы гаварэння пра іншасць у дзіцячай літаратуры.

Акрамя дыскусій, лекцый і прэзентацый на гэтыя ды іншыя тэмы, наведнікаў і наведніц чакаюць літаратурныя чытанні і музычны выступ.

Праграма фестывалю:

Пятніца, 11 лістапада

  • 18:00 — Адкрыццё фестывалю. Выступ арганізатараў. Адкрыццё стэнда з кнігамі беларускіх пісьменніц;
  • 18:15-19:30 — Міжнародны круглы стол "Хто танчыць на мінным полі і жыве ў ружовым гета: дыскусія на тэму ідэнтычнасці ў літаратуры". Мадэратар — Вольга Гапеева. Удзельніцы: Хэйдзі Мары Крызнік, Ульрыка Кэрнборг, Вальжына Морт, Юля Цімафеева;
  • 19:35-20:20 — Прэзентацыя "жаночых" кніг з выдавецкіх серый "Саюза беларускіх пісьменнікаў": Валянціна Аксак, Сабіна Брыло, Наста Кудасава, Людміла Рублеўская, Людка Сільнова;
  • 20:20-21:10 — Прэзентацыя кнігі выбраных вершаў Дароты Коман "36 квадратных мэтраў думак". З удзелам аўтаркі і перакладчыка Андрэя Хадановіча. У межах "Месяца польскай літаратуры".
  • 21:10-21:40 — Спецыяльная госця — Паліна Рэспубліка.

Субота, 18 лістапада

  • 15:00-16:15 — "Беларускія пісьменнікі ў рэгіёнах: ці шкодзіць таленту правінцыя?" Мадэратар — Алена Брава. Выступоўцы: Таццяна Барысік, Анатоль Брусевіч, Таня Скарынкіна;
  • 16:30-17:30 — Лекцыя Ганны Янкуты "Літаратура — яна мая: беларускія пісьменніцы ХХ-ХХІ стст.";
  • 17:40-18:20 — Прэзентацыя анталогіі беларускай жаночай паэзіі 1920-30-х "Бліскавіцы". Аксана Данільчык і Віктар Жыбуль;
  • 18:30-20:00 — "Безназоўнае: прэзентацыя жаночага досведу ў беларускай гуманітарнай адукацыі". Мадэратар — Марына Казлоўская. Выступоўцы: Аляксей Братачкін, Ганна Бутырчык, Ганна Янкута.
  • 20:30-21:30 — Літаратурныя чытанні: Таццяна Барысік, Анатоль Брусевіч, Вольга Гапеева, Аксана Данільчык, Таццяна Нядбай, Таццяна Скарынкіна.

Нядзеля, 19 лістапада

  • 14:00-15:30 — "Сэкс і сэксуальнасць у беларускай літаратуры". Мадэратар — Таня Сяцко. Выступоўцы: Альгерд Бахарэвіч, Алена Казлова, Марыя Мартысевіч;
  • 16:00-16:45 — Лекцыя Надзеі Кандрусевіч-Шыдлоўскай "Досвед іншасці ў дзіцячай літаратуры Швецыі";
  • 17:00-18:15 — Дыскусія "Жаночыя тэксты і кантэксты ў беларускім тэатры". Мадэратар — Таня Арцімовіч. Выступоўцы: Вальжына Морт, Аляксей Стрэльнікаў, Юлія Чарняўская;
  • 18:30-19:15 — Спектакль "Мова Х" (паводле Вальжыны Морт, рэж. Аляксей Стрэльнікаў);
  • 19:30-21:00 — Закрыццё фестывалю. Літаратурныя чытанні: Альгерд Бахарэвіч, Анка Упала, Марыя Мартысевіч, Вальжына Морт, Віка Трэнас, Юля Цімафеева.
Стужка навiн
0