Новыя "Зорныя войны" выйдуць на экраны 14 снежня

© AP / Jonathan Short/InvisionАкцёр у касцюме Дарта Вэйдэра
Акцёр у касцюме Дарта Вэйдэра - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У першы дзень пасля публікацыі новага трэйлера восьмых "Зорных войнаў" ролік паглядзелі больш трох з паловай мільёнаў чалавек.

МІНСК, 3 ліс — Sputnik. Новы, восьмы эпізод фантастычнай франшызы "Зорныя войны: Апошнія джэдаі" стартуе ў кінатэатрах з 14 снежня гэтага года. "Апошнія джэдаі" стане восьмым эпізодам "Зорных войнаў" і дзевятым поўнаметражным фільмам аб створаным Джорджам Лукасам свеце.

Цяпер стужкамі займаюцца ў студыі Disney, а перазапусцілі франшызу ў 2015-м.

Чарговы фільм серыі, "Апошнія джэдаі", выйдзе на сусветныя экраны ўжо 14 снежня 2017-га. У карціне зноў з'явяцца вядомыя па "Абуджэнню сілы" персанажы — у тым ліку Рэй, Фін і Кайла Рэн.

Апошні з апублікаваных трэйлераў фільма за першы дзень сабраў больш за 3,5 мільёны праглядаў. Сёння восьмыя "Зорныя войны" — адзін з самых чаканых фільмаў года. Папярэдні фільм франшызы выйшаў у 2015-м і сабраў у сусветным пракаце больш за два мільярды долараў. Усяго ў рамках гісторыі плануюцца да выхаду тры фільма, апошні — у 2019-м.

Акрамя гэтага, Disney развівае і спін-офы да "Зорных войнаў" — фільмы з серыі "Ізгой-Адзін" і іншыя. У пракаце яны таксама ідуць паспяхова.

Стужка навiн
0