Відэа

Міжнародны чэмпіянат па паяданні дранікаў прайшоў у Беларусі

Падпісацца
Вынікі спаборніцтваў занясуць у кнігу рэкордаў СНД і краін Балтыі "Дзіва". Глядзіце на відэа, як у сталіцы спаборнічалі па паяданні дранікаў.

Чэмпіянат па паяданні дранікаў прайшоў на мінскім Чэрвеньскім рынку ў суботу. Удзельнічаць у паглынанні дранікаў на час падахвоціліся жадаючыя з дзевяці краін свету: Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Украіны, ПАР, Расіі, Казахстана, Ізраіля і Польшчы.

Усім жадаючым выдалі двайную стандартную 300-грамовую порцыю свежых дранікаў са смятанай. Студэнты з ПАР прызналіся, што упершыню паспрабавалі бульбяныя аладкі ў інтэрнаце.

Пасля спаборніцтваў можна было наведаць кірмаш рамеснікаў і паўдзельнічаць у танцавальным флэшмобе.

Стужка навiн
0