Перад адкрыццём фестывалю ў мінскім кінатэатры "Масква" беларускія акцёры прайшлі па чырвонай дарожцы.
Ганаровым госцем XXIV Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" стаў расійскі рэжысёр Уладзімір Меньшоў, якога папрасілі традыцыйна разбіць талерку аб штатыў кінакамеры.
На экране паказвалі кадры з кінафільма "Масква слязам не верыць", а віцэ-прэм'ер Беларусі Васіль Жарко зачытаў прывітальныя словы ад прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі.
Нягледзячы на ўсю афіцыяльнасць, фестываль адкрывалі ў цёплай атмасферы.