МІНСК, 4 ліс — Sputnik. Кампаніі Warner Bros. і Amazon Studios прыступілі да перамоваў аб стварэнні серыяла паводле трылогіі пісьменніка Джона Р. Р. Толкіна "Уладар пярсцёнкаў", паведаміла выданне Variety.
У перамовах прымае ўдзел заснавальнік і кіраўнік рытэйлера Amazon мільярдэр Джэф Безас. Да іх таксама была прыцягнутая кампанія Tolkien Estate, якая кіруе маёмасцю пісьменніка.
Паведамляецца, што пакуль у рамках абмеркавання перспектыўнага серыяла ніякіх здзелак не было заключана.
Паводле інфармацыі Variety, стварэнне серыяла па матывах "Уладара пярсцёнкаў" адказвае абноўленай палітыцы Amazon Studios, якую сфармуляваў Безас: перайсці ад натуралістычных серыялаў да маштабных праектаў, якія будуць цікавыя людзям па ўсім свеце.
Трылогія "Уладар пярсцёнкаў" — адно з самых вядомых твораў фэнтазі мінулага стагоддзя, раман быў перакладзены больш чым на 30 моў.