Збройны СТБ створаны ў Беларусі: для рэканструктараў і калекцыянераў

© Sputnik / Юлія ХвошчФестываль гістарычнай рэканструкцыі "Бітва чатырох эпох" у парку Сула
Фестываль гістарычнай рэканструкцыі Бітва чатырох эпох у парку Сула - Sputnik Беларусь
Падпісацца
З тэкстам СТБ можна азнаёміцца, звярнуўшыся ў Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі або ў тэхнічную бібліятэку.

МІНСК, 4 ліс — Sputnik. Спецыялісты Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз і Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі распрацавалі першы ў СНД стандарт, які тычыцца крыміналістычных патрабаванняў да зброі, паведамілі Sputnik у пятніцу ў ДКСЭ.     

СТБ 2505-2017 "Зброя грамадзянская і службовая ручная стралковая, патроны да яе, зброя, халодная клінковая, вырабы, канструктыўна падобныя з ручной стралковай зброяй. Крыміналістычныя патрабаванні і метады выпрабаванняў" ствараўся пры актыўнай дапамозе Мінабароны.

"З уступленнем у сілу стандарту ўпершыню на тэрыторыі постсавецкай прасторы крыміналістычныя патрабаванні апранулі форму тэхнічнага нарматыўнага прававога акта. Гэты дакумент з'яўляецца важным крокам не толькі ў забеспячэнні грамадскай бяспекі ў цэлым, але і прафілактыкі здзяйснення грамадзянамі правапарушэнняў, звязаных з незаконнымі дзеяннямі ў дачыненні да зброі", — сказалі ў камітэце.

На Лініі Сталіна - Sputnik Беларусь
Ноч музеяў на "Лініі Сталіна": баі на мячах, зборка зброі і салют

Там таксама ўдакладнілі, што стандарт устанаўлівае тэхнічныя характарыстыкі, якімі павінны быць у зброі, дапушчанай да абароту ў Беларусі — напрыклад, паляўнічых карабінаў і вінтовак, пнеўматычных вінтовак і пісталетаў, газавай зброі, рэвальвераў і пісталетаў (акрамя газавых балончыкаў і падобных прылад).

Таксама вызначаны патрабаванні да масагабарытных макетаў зброі (ММГ), якія могуць свабодна прадавацца грамадзянам.

Са слоў спецыялістаў ДКСЭ, цяпер грамадзяне змогуць дакладна даведацца, ці адпавядаюць іх асобнікі зброі крыміналістычным патрабаванням, каб не купіць рэч, за якую потым прыйдзецца несці адказнасць аж да крымінальнай.

З тэкстам СТБ можна азнаёміцца, звярнуўшыся ў Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі або ў тэхнічную бібліятэку.

Стужка навiн
0