Прэзідэнт Чырвонага Крыжа ўпершыню наведвае Беларусь

© Sputnik / Алексей Дружинин / Перайсці ў медыябанкСтаршыня Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа Петэр Маурэр
Старшыня Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа Петэр Маурэр - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У рамках візіту будзе падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж МЗС і Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа.

МІНСК, 7 ліс — Sputnik. Прэзідэнт Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа (МКЧК) Петэр Маурэр 7-9 лістапада здзяйсняе візіт у Мінск, падчас якога будуць падпісаны шэраг дакументаў, паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў рэспублікі. 

Гэта будзе першы рабочы візіт прэзідэнта МКЧК у беларускую сталіцу.

"Падчас візіту запланаваны сустрэчы Маўрэра з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем, прадстаўнікамі органаў дзяржаўнага кіравання, акадэмічнай супольнасці", — паведамілі Sputnik у аўторак у МЗС.

Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа - Sputnik Беларусь
Беларускі Чырвоны Крыж правядзе адмысловую акцыю для школьнікаў

Таксама ў Міністэрстве замежных спраў адбудзецца цырымонія падпісання мемарандума аб узаемаразуменні паміж МЗС і Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа.

Акрамя таго, падчас візіту ў Мінск кіраўнік МКЧК прыме ўдзел у адкрыцці шостага рэгіянальнага семінара Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа па імплементацыі міжнароднага гуманітарнага права.

МКЧК з'яўляецца адной з найстарэйшых міжнародных гуманітарных арганізацый, якая была зарэгістраваная ў 1863 годзе. Адзінай яго мэтай з'яўляецца прадастаўленне абароны і дапамогі ахвярам узброеных канфліктаў і іншых сітуацый гвалту.

Праца таварыства Чырвонага Крыжа на тэрыторыі сучаснай Беларусі пачалася напрыканцы XIX стагоддзя. У 1872 годзе было створана мінскае мясцовае кіраванне, неўзабаве адкрыліся кіравання ў Віцебску. Магілёве і Полацку.     

Стужка навiн
0