"50 адценняў шэрага" — папулярная ва ўсім свеце серыя раманаў і фільмаў аб складаных рамантычных стасунках маладой журналісткі Анастэйшы і мільярдэра Крысціяна.
Фільмы, як і раманы з серыі "50 адценняў", маркіруюцца строга 18+, паколькі вялікая ўвага ў іх нададзена БДСМ. Зрэшты, падобная тэма не адпуджвае мільёны фанатаў па ўсім свеце: і касавыя зборы экранізацый, і продажы кніг Эрыкі Джэймс робяць серыю адной з самых паспяховых за апошнія гады.
Трэці, апошні фільм серыі пад назвай "50 адценняў свабоды" выйдзе на экраны з нагоды Дня святога Валянціна — 8 лютага наступнага года. Ужо апублікаваны першы трэйлер карціны — яго за дзень паглядзелі больш за 14 мільёнаў разоў.
У трэйлеры паказана, што галоўныя героі "50 адценняў" уступаюць у шлюб, аднак усё роўна сутыкаюцца з цяжкасцямі і небяспекамі. Глядзіце поўны ролік на Sputnik.