МІНСК, 8 ліс — Sputnik. Вярхоўны суд Германіі прыняў рашэнне рэгістраваць "трэці пол" у запісах актаў грамадзянскага стану (ЗАГС), каб графа "пол" не была абмежавана толькі варыянтамі "мужчынскі" або "жаночы", паведамляецца на сайце суда.
Адпаведныя папраўкі ў заканадаўства павінны быць унесены да 31 снежня 2018 года.
"Усеагульнае права асобы таксама абараняе палавую ідэнтычнасць тых, хто на працягу пэўнага часу не можа прылічыць сябе ні да мужчынскага, ні да жаночага полу", — гаворыцца ў рашэнні суда.
Як адзначаецца ў дакуменце, дзеючыя нормы, якія рэгулююць парадак запісу актаў грамадзянскага стану, парушаюць забарону на дыскрымінацыю, прадугледжаны ў Канстытуцыі краіны, паколькі акрамя "мужчынскага" або "жаночага" унясенне іншага варыянту полу на дадзены момант выключаецца.
Са ўступлення ў сілу папраўкі трэцім варыянтам полу можа стаць "інтэрсэкс", "розны" ці іншае "пазітыўнае вызначэнне полу".
Рашэнне аб "трэцім поле" было вынесена па пазове чалавека, які хацеў змяніць ўказаны ў пасведчанні аб нараджэнні жаночы пол на "інтэрсэкс" або "розны", аднак па дзеючаму заканадаўству не мог гэта зрабіць. Раней пазоў адхілілі некалькі судоў ніжэйшых інстанцый.
Акрамя таго, у Германіі ў сведчаннях аб нараджэнні графу "пол" можна пакінуць пустой. Адпаведны закон быў прыняты ў 2013 годзе.