Расія вернецца на конкурс песні "Еўрабачанне"

Усяго ў самым папулярным шоу Еўропы свой удзел пацвердзілі 42 краіны, у тым ліку і Беларусь.

МІНСК, 8 ліс — Sputnik. Беларусь і Расія пацвердзілі свой удзел у міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2018", які пройдзе ў маі наступнага года ў сталіцы Партугаліі — Лісабоне, паведамілі Sputnik у прэс-службе Еўрапейскага вяшчальнага саюза.

Лісабон атрымаў права правядзення "Еўрабачання" пасля перамогі на конкурсе 2017 года прадстаўніка Партугаліі Сальвадора Сабрала.

Мікрафон, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Другі сезон дзіцячага конкурсу "Талент краіны" стартуе 5 лістапада

У чарговым "Еўрабачанні" возьмуць удзел 42 краіны, у тым ліку Беларусь. Вернецца на сцэну конкурсу Расія — у бягучым годзе з-за забароны спявачцы Юліі Самойлавай на ўезд на тэрыторыю Украіны расійскі "Першы канал" быў вымушаны адмовіцца ад удзелу ў шоу і яго трансляцыі.

Зноў прыме ўдзел у "Еўрабачанні" і Аўстралія, а таксама большасць краін Еўропы. Новыя дзяржавы ў наступным годзе да конкурсу не далучацца — раней хадзілі чуткі аб магчымым вяртанні Турцыі або ўдзеле Казахстана.

Беларусь на "Еўрабачанні-2017" прадстаўляў дуэт Naviband. Па выніках галасавання тэлегледачоў і прафесійнага журы ў фінале беларусы занялі 17-е месца. Імя прадстаўніка рэспублікі на шоу наступнага года яшчэ не вызначана: яно стане вядома па выніках праведзенага Белтэлерадыёкампаніяй адбору.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі