WTA намінавала Арыну Сабаленка на званне "Прарыў месяца"

© Sputnik / Виктор ТолочкоБеларуская тэнісістка Арына Сабаленка
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пераможцу вызначыць галасаванне заўзятараў, якое завершыцца ўжо заўтра.

МІНСК, 8 ліс — Sputnik. Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка намінавана на званне "Прарыў месяца" па версіі Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе Sputnik.

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка - Sputnik Беларусь
Азаранка будзе ўсім сэрцам падтрымліваць Беларусь у фінале Fed Cup

Кастрычнік для беларускай спартсменкі стаў спрыяльным месяцам. Па-першае, Сабаленка ўпершыню ў сваёй кар'еры згуляла ў фінале ў турнірах WTA: у вырашальным матчы ў кітайскім Цяньцзыне яна саступіла расіянцы Марыі Шарапавай — 7:5, 7:6 (10:8). Акрамя таго, 19-гадовая тэнісістка ўвайшла ў топ-100 сусветнага рэйтынгу, заняўшы 78-ы радок, і стала першай ракеткай Беларусі.

За званне "Прарыў месяца" Сабаленка пазмагаецца з расіянкай Наталляй Віхлянцавай (№54), а таксама немкамі Карынай Вітхефт (№51) і Юліяй Гергес (№14).

Пераможца будзе вызначана па выніках галасавання заўзятараў, якое завершыцца ў бліжэйшы чацвер, 9 лістапада. Аддаць свой голас за тую ці іншую спартсменку можна на сайце WTA.

Нагадаем, Сабаленка прыме ўдзел у фінале Кубка Федэрацыі супраць каманды ЗША. Матчы адбудуцца 11 і 12 лістапада на кортах "Чыжоўка-Арэны".

Стужка навiн
0