Слайс, які раней прымаў удзел у стварэнні такіх анімацыйных фільмаў, як "Заатопія", "Халоднае сэрца" і "Горад герояў", стварыў відэа з касматым павуком, якога назваў Лукасам, як свайго пляменніка.
Са слоў аніматара, хлопчык таксама агучыў павука, якога карыстальнікі інтэрнэту ўжо назвалі "самым мілым у свеце".
У каментарах на YouTube Слайсу ўжо прапанавалі прафінансаваць серыю мульцікаў пра Лукаса.