МІНСК, 9 ліс — Sputnik. Прахалоднае і туманнае надвор'е захаваецца ў Беларусі ў чацвер — месцамі па паўднёвым захадзе краіны магчымы невялікія дажджы, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Паводле інфармацыі сіноптыкаў, 9 лістапада ў Беларусі будзе ў асноўным воблачна, сонца чакаць не варта.
"У асобных раёнах рэспублікі, пераважна па паўднёвым захадзе краіны, пройдзе невялікі дождж, месцамі будзе слабы туман", — сказалі ў Гідрамеце.
Там таксама паведамілі, што максімальная тэмпература паветра ўдзень па краіне складзе ад +3 да +9°C.
У Мінску, паводле інфармацыі Гідрамета, у чацвер будзе без дажджу, чакаецца слабы туман. Раніцай тэмпература паветра складзе ад +2 да +4°C, у другой палове дня — да +6°C.