Радыё

Сарнэт аб "Лістападзе": рады, што эстонская казка зразумелая ўсім

© Photo : Busan International Film FestivalЭстонскі рэжысёр Райнэр Сарнэт
Эстонскі рэжысёр Райнэр Сарнэт - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Эстонскі рэжысёр Райнэр Сарнэт экстрана ехаў з Таліна ў Мінск, каб на цырымоніі закрыцця Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" атрымаць Гран-пры за чорна-белую карціну "Лістапад".
Сарнет о гран-при "Лістапада": рад, что эстонская сказка понятна всем

Фільм-фантазія "Лістапад", зняты эстонскім рэжысёрам Райнэрам Сарнэтам, акрамя асноўнай узнагароды фэстывалю, уганараваны яшчэ двумя прэстыжнымі прызамі — "За лепшую аператарскую работу" і "За лепшае гукавое рашэнне". Дарэчы, такую ўзнагароду ўручалі на мінскім кінафестывалі ўпершыню.

Кадр з фільма Лістапад - Sputnik Беларусь
Гран-пры "Лістапада" атрымаў эстонскі фільм "Лістапад"

Адразу пасля прыезду ў Мінск рэжысёр Райнэр Сарнэт падзяліўся эмоцыямі з карэспандэнтам тэлеканала АНТ. Галоўная ўзнагарода кінафестывалю "Лістапад" стала для стваральніка карціны вялікай нечаканасцю.

"Прамова яшчэ не гатова, але ў нас гэты фільм як эстонская казка, эстонская міфалогія. Рады бачыць, што гэта зразумела для ўсіх, што ўсе народы маюць адзін дух, што мы падобныя і, можа быць, недзе ўнутры адзіныя", — сказаў Сарнэт.

Фільм "Лістапад" прадстаўлены ў асноўным конкурсе ігравога кіно на кінафестывалі "Лістапад", зняты Райнэрам Сарнэтаму гэтым годзе. Акрамя таго, рэжысёр з'яўляецца і аўтарам сцэнарыя да фільма. Гэта сумесная вытворчасць Эстоніі, Нідэрландаў і Польшчы.

"Лістапад" — гэта чорна-белая казка для дарослых, дзеянне якой адбываецца ў паганскай эстонскай вёсцы, дзе бесталковыя мясцовыя жыхары змагаюцца з чумой, нячыстым і дамавікамі. У фільме ёсць і чорны гумар, і асноўная рамантычная лінія.

Каментар эстонскага рэжысёра Райнэра Сарнэта слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0