Відэа

Барысаўчанін залез у касу крамы прама пад камерай відэаназірання

Падпісацца
Жыхар Барысава быў затрыманы па падазрэнні ў крадзяжы грошай з касы крамы ў Крупках. Глядзіце на відэа, як дзейнічаў зламыснік разам са сваімі змоўшчыкамі.

Інцыдэнт адбыўся ў мінулую нядзелю ў адным з магазінаў у Крупках, распавялі ва УУС Мінаблвыканкама. Трое мужчын зайшлі ў пусты гандлёвы аб'ект, прычым два з іх адцягвалі ўвагу прадаўца, якая на той момант знаходзілася ў зале, а трэці падышоў да касы, адкрыў яе і забраў выручку. Усяго з касы было выкрадзена 600 рублёў.

Прама над касай усталяваная камера відэаназірання, якая і захавала момант крадзяжу. Пасля таго, як зламыснікі сышлі, касір заўважыла прапажу і патэлефанавала ў міліцыю, распавёўшы праваахоўнікам прыкметы мужчын.

Міліцыянты хутка вылічылі зламыснікаў і затрымалі ўсіх траіх — дваіх недалёка ад крамы, а непасрэднага выканаўцу — на чыгуначнай станцыі, адкуль ён хацеў з'ехаць у Барысаў.

У дачыненні да барысаўчаніна была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 205 Крымінальнага кодэкса Беларусі, санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне да трох гадоў пазбаўлення волі. У дачыненні да двух іншых затрыманых праводзіцца праверка.

Стужка навiн
0