Беларусь займае трэці радок у рэйтынгу Кубка Федэрацыі

© REUTERS / Vasily FedosenkoБеларускія тэнісісткі Арына Сабаленка (злева) і Аляксандра Сасновіч
Беларускія тэнісісткі Арына Сабаленка (злева) і Аляксандра Сасновіч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Перамога ў фінале дазволіла амерыканкам апярэдзіць беларускіх тэнісістак у абноўленым рэйтынгу.

МІНСК, 14 ліс — Sputnik. Жаночая зборная Беларусі па тэнісе апусцілася на трэці радок у абноўленым рэйтынгу Кубка Федэрацыі, паведамляе Sputnik.

Аляксандра Сасновіч атрымала ўзнагароду Fed Cup Heart Awards - Sputnik Беларусь
Сасновіч аддала на дабрачыннасць прыз Fed Cup Heart Awards

У мінулыя выхадныя ў Мінску адбыўся фінал Fed Cup паміж зборнымі Беларусі і ЗША. Перамогу ў фінале з лікам 3:2 святкавалі амерыканскія тэнісісткі Како Вандэвеге, Слоан Стывенс, Шэлбі Роджэрс і Элісан Рыске. Беларускі Арына Сабаленка, Аляксандра Сасновіч, Вера Лапко і Лідзія Марозава заваявалі срэбраныя ўзнагароды.

Абноўлены рэйтынг Кубка Федэрацыі пасля фіналу ў Мінску:

  1. (1). Чэхія — 29 852,5
  2. (3). ЗША — 22 172,5
  3. (2). Беларусь — 14 580
  4. (4). Францыя — 12 925
  5. (5). Швейцарыя — 9465
  6. (6). Германія — 8392,5
  7. (7). Нідэрланды — 7732,5
  8. (8). Расія — 7302,5
  9. (9). Бельгія — 5990
  10. (11). Украіна — 3885

У лютым зборная Беларусі ў рамках 1/4 фіналу Кубка Федэрацыі прыме дома каманду Германіі.

Стужка навiн
0