Мінсельгасхарч: экспарт беларускіх прадуктаў за год павялічыўся на 11%

© Sputnik / Ирина БукасПершы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Марыніч
Першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Марыніч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
За дзевяць месяцаў 2017 года экспарт прадуктаў вырас на 11% - беларускія вытворцы асвоілі рынкі пяці новых краін.

МІНСК, 14 ліс — Sputnik. У 2017 годзе беларускую прадукцыю пачалі пастаўляць яшчэ ў пяць краін: Панаму, Егіпет, Манголію, Аўстрыю і Фінляндыю, пра гэта заявіў першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Марыніч на выставе "Прадэкспа-2017".

"Усяго за дзевяць месяцаў мы паставілі прадукцыю на 1 мільярд 845 мільёнаў долараў. Гэта 11,1% да ўзроўню мінулага года. Прыбаўка экспарту склала 185 мільёнаў долараў. Сальда станоўчае — 1 мільярд 630 мільёнаў долараў. Мы асвойваем новыя рынкі. Сёлета дадалося пяць краін", — распавёў Марыніч.

Міжнародная спецыялізаваная аптовая выстава-кірмаш "Прадэкспа" праходзіць у Мінску з 14 па 17 лістапада.

© Sputnik / Ирина БукасПершы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Марыніч (у цэнтры) на выставе "Прадэкспа-2017"
Первый заместитель министра сельского хозяйства и продовольствия Леонид Маринич (в центре) на выставке Продэкспо-2017 - Sputnik Беларусь
Першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Марыніч (у цэнтры) на выставе "Прадэкспа-2017"

Сёлета ў выставе ўдзельнічаюць прадстаўнікі харчовага рынку з 15 краін свету, якія прэзентуюць хлебопекарную, кандытарскую, малочную і мясную прадукцыю, каўбасныя вырабы, садавіну і гародніну, безалкагольныя і алкагольныя напоі, бакалейныя тавары. Таксама ў межах выставы пройдуць дэгустацыі прадуктаў розных вытворцаў, адбудзецца конкурс кандытарскага майстэрства.

Стужка навiн
0