Атлас "Падарожнічаем разам: Расія – Беларусь" выйдзе праз 2-3 гады

© PixabayМапа
Мапа - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На думку картографаў і прадстаўнікоў туріндустрыі, папяровыя карты і атласы па-ранейшаму актуальныя і могуць станоўча паўплываць на развіццё турыстычнай індустрыі

МІНСК, 15 ліс — Sputnik. Картографы Беларусі і Расіі на працягу двух-трох гадоў плануюць скончыць працу над сумесным турыстычным атласам "Падарожнічаем разам: Расія — Беларусь", распавяла падчас прэс-канферэнцыі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik намеснік начальніка ўпраўлення геадэзіі і картаграфіі Ірына Ціханава.

"У бліжэйшы час адбудзецца пасяджэнне рабочай групы, дзе будзе абмяркоўвацца гэты праект. Расійскія калегі ўжо атрымалі запрашэнне на гэтае мерапрыемства. Заўважу, што кожны картаграфічны твор, тым больш такі комплексны, як атлас, рыхтуецца звычайна два-тры гады", — распавяла Ляхава.

Чырвоны касцёл - Sputnik Беларусь
Мінск трапіў у топ-30 месцаў The Times, дзе можна выдатна адпачыць

Картографы паведамілі, што ў атласе акрамя карт будзе інфармацыя аб славутасцях дзвюх краін, аб санаторыях і курортах, а таксама памятных месцах, паколькі гэта найбольш запатрабаваныя турыстамі напрамкі.

Хутчэй за ўсё, гэта будзе комплексны прадукт, які ахопіць розныя напрамкі, але пры яго стварэнні будуць улічвацца меркаванні зацікаўленых ведамстваў, у тым ліку турагенцтваў.

Пакуль, мяркуецца, што атлас выйдзе на рускай мове. Але прадстаўнікі туріндустрыі адзначылі, што ў перспектыве нядрэнна было б перавесці яго на іншыя мовы, перш за ўсё на польскую.

"Аб'ёмы замежнікаў пакуль невялікія. Будзе перспектыва — і неўзабаве атлас зробяць і на фарсі, і на хіндзі і польскім. З польскага боку ў апошні час попыт ёсць. Нават, можна сказаць, ажыятаж. Мы з імі, як і з расіянамі, досыць доўга жылі ў адной дзяржаве. Іх цікавіць і гісторыя, і культура. Прычым палякі прыязджаюць на сваіх аўтамабілях. Яны хочуць падарожнічаць, ездзіць па краіне", — заявіў старшыня праўлення Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі Філіп Гулы.

Пры гэтым і картографы, і прадстаўнікі туріндустрыі пагадзіліся, што анлайн-карты пакуль не здольныя цалкам замяніць турыстам папяровыя атласы і інфармацыйныя буклеты.

"Тое, што аналагавыя карты запатрабаваныя, гэта відавочна. Гэта твор, які можна перагортваць і бачыць карцінку ў цэлым. Не ўчастак, адлюстраваны на планшэце, а ў цэлым. Атлас дае нагляднае цэльнае ўяўленне аб тэрыторыі", — заявіла галоўны рэдактар РУП "Белкартаграфія" Галіна Ляхава.

Картографы таксама распавялі аб новых выданнях, сярод якіх і атласы новых дарог, і "Вялікі гістарычны атлас Беларусі, і "Мінск. Атлас турыста".

Больш падрабязную інфармацыю аб тым, якія новыя картаграфічныя праекты ў дапамогу турысту рэалізуюцца ў Беларусі, глядзіце на відэа.

Стужка навiн
0