Бортніцтва Палесся атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

© Sputnik / Сергей ЛескетьБорцевы мёд у лесе
Борцевы мёд у лесе - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Комплекс ведаў і навыкаў, якія захоўваюць бортнікі, мае значэнне з пункту гледжання гісторыі і этналогіі, паколькі адлюстроўвае багацце традыцый пэўнага перыяду гісторыі беларускага народа.

МІНСК, 15 ліс — Sputnik. Лясное бортніцтва Палесся здабудзе статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры пагадзілася з неабходнасцю ўключэння гэтага элемента нематэрыяльнай спадчыны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі.

© Sputnik / Сергей ЛескетьБорцеваму пчалярству ў Беларусі больш за 1000 гадоў. Гэта асаблівы від промыслу, які згадваецца ў такіх старажытных юрыдычных дакументах, як "Руская праўда" (праўда Кіеўскай Русі) і статуты ВКЛ.
Бортный мед - колода в лесу - Sputnik Беларусь
Борцеваму пчалярству ў Беларусі больш за 1000 гадоў. Гэта асаблівы від промыслу, які згадваецца ў такіх старажытных юрыдычных дакументах, як "Руская праўда" (праўда Кіеўскай Русі) і статуты ВКЛ.

Бортніцтва — старажытны промысел, заснаваны на развядзенні і ўтрыманні лясных пчол у штучных дуплах — борцях, якія вырабляюцца і размяшчаюцца высока на дрэвах у лесе. Сёння ён распаўсюджана больш чым у 20 вёсках Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці, сустракаецца ў межах Петрыкаўскага, Лоеўскага, Жыткавіцкага, Ельскага раёнаў Гомельскай вобласці, Столінскага і Пінскага раёна Брэсцкай вобласці, ёсць асобныя бортнікі ў Гродзенскай, Мінскай і Віцебскай абласцях.

© Sputnik / Сергей ЛескетьБорцевы мёд, калода ў лесе
Бортный мед - колода в лесу - Sputnik Беларусь
Борцевы мёд, калода ў лесе

Лясное бортніцтва ўяўляе сабой шырокі пласт навыкаў і практык, якія тычацца толькі гэтага промыслу, а таксама выраб неабходных прыстасаванняў працы. Комплекс ведаў і навыкаў, якія захоўваюць бортнікі, мае значэнне з пункту гледжання гісторыі і этналогіі, паколькі адлюстроўвае багацце традыцый пэўнага перыяду гісторыі беларускага народа, садзейнічае захаванасці навакольнага асяроддзя, традыцыйнага прыроднага і культурнага ландшафту сваёй мясцовасці.

Сёння мясцовыя супольнасці, дзе пражываюць бортнікі, прызнаюць гэты старажытны промысел важнай часткай сваёй культурнай спадчыны, забяспечваюць пераемнасць, перадаючы сакрэты рамяства ў сем'ях, падтрымліваюць і практыкуюць настаўніцтва сярод маладых, таксама садзейнічаюць распаўсюджванню ведаў пра промысел, лячэбныя ўласцівасці мёду і неабходнасць захавання экалагічнай раўнавагі. 

Стужка навiн
0