Радыё

Юрый Шаўчук: Мінск — абавязковы для "ДДТ" горад

© Sputnik / Сергей ПушкинЮрый Шаўчук, гурт "ДДТ"
Юрый Шаўчук, гурт ДДТ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пра тое, як рыхтавалася новая канцэртная праграма гурта "ДДТ" "Гісторыя гуку", з якой калектыў прыехаў у нашу краіну, Sputnik Беларусь распавёў нязменны лідэр і аўтар песень "ДДТ" Юрый Шаўчук.
Юрий Шевчук: Минск — обязательный для ДДТ город

Новая праграма гурта носіць назву "Гісторыя гуку" і ўключае ў сябе песні за больш чым 30 гадоў існавання калектыву. За гэты час тэматыка песень і гучанне "ДДТ" не раз перажывалі змены, часам нават кардынальныя.

"Гісторыя — гэта ж такая рэч сур'ёзная, цяпер шмат міфалогіі, хто чаго там кажа, шмат гістарычнага плаката, які нам не падабаецца. А тут мы самі перажылі гэтыя 30 гадоў, і пра іх мы кажам у песнях. Песні выбіраліся найбольш аўтэнтычныя таго ці іншага часу. Складана выбіраць, вядома, было", — сказаў Шаўчук. 

У праграму ўвайшлі вядомыя творы: "Рожденный в СССР", "Ветер", "Глазища", "В последнюю осень", "Это все", "Родина" і іншыя. Усяго прагучыць больш за 30 кампазіцый. З новай праграмай "ДДТ" ужо паспелі пазнаёміцца гледачы Віцебска і Гомеля, у гастрольным графіку яшчэ Гродна і Брэст. У Мінску "Гісторыя гуку" прагучыць 15 лістапада на "Мінск-Арэне". 

Каментар Юрыя Шаўчука аб новай праграме групы "ДДТ" "Гісторыя гуку" слухайце ў аўдыёзапісу Sputnik Беларусь.     

Стужка навiн
0