Падораны Папе Рымскаму суперкар Lamborghini прададуць з аўкцыёну

© REUTERS / Osservatore RomanoПапа Рымскі ставіць подпіс на капоце Lamborghini Huracan
Папа Рымскі ставіць подпіс на капоце Lamborghini Huracan - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пантыфік распісаўся на капоце эксклюзіўнай італьянскай машыны, а таксама блаславіў яе.

МІНСК, 15 ліс — Sputnik. Суперкар Lamborghini Huracan, які ў сераду падарылі Папе Рымскаму Францішку, будзе прададзены на дабрачынным аўкцыёне, перадае тэлеканал CBS

Ключы ад "Ламбо" ў эксклюзіўным выкананні былі ўручаны пантыфіку прадстаўнікамі італьянскага вытворцы суперкараў падчас аўдыенцыі.

Сілуэт Папы Рымскага - Sputnik Беларусь
Нунцый пра візыт Папы ў Мінск: сітуацыя яшчэ не ідэальная

Францішак блаславіў аўтамабіль і распісаўся на яго капоце. Huracan з подпісам пантыфіка прададуць на аўкцыёне, атрыманыя сродкі накіруюць на дабрачыннасць. Кошт суперкара пачынаецца ад 183 тысяч еўра, чакаецца, што Lamborghini з аўтографам Папы Францішка будзе прададзены нашмат даражэй.

Такі аўкцыён адбудзецца не ўпершыню — раней Ватыкан прадаў падораны Папе матацыкл Harley-Davidson.

Lamborghini Huracan вырабляецца з 2014 года і з'яўляецца першай у свеце серыйнай машынай, у якой усталяваны шэраг датчыкаў, якія дазваляюць дакладна адсочваць перамяшчэнне аўтамабіля. Гэта дазваляе палепшыць кіравальнасць суперкара.

Стужка навiн
0