Выстава вінілавых рок-альбомаў працуе ў НЦСМ

© Sputnik / Уладзімір Песня / Перайсці ў медыябанкКружэлкі
Кружэлкі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Выставу можна не толькі паглядзець, але і паслухаць з дапамогай олдскульнага прайгравальніка.

МІНСК, 15 ліс — Sputnik. Экспазіцыя, складзеная з арыгінальных вокладак культавых сусветных, савецкіх і беларускіх рок-альбомаў адкрыта ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў з 10 па 25 лістапада.

Выстава створана пераважна з уласнай калекцыі беларускага меламана Артура Хадасевіча.

Colisium Music Minsk -2017 - Sputnik Беларусь
Colisium Music Week прайшоў у Мінску

"Мы ўпэўнены, што ў кожным сэрцы знойдзецца месца для адвязнага рок-н-ролу. А яшчэ мы перакананы, што рок-н-рол — гэта не проста музыка, гэта лад мыслення і стыль жыцця. Таму нагадваем, што напрацягу лістапада нашых наведвальникаў чакаке шырокая праграма, у якой мы пастараліся разгледзець несмяротны рок-н-рол з усіх магчымых бакоў: лекцыі, кінапаказы, арыгінальная выстава па рок-н-рольнай тэматыцы", — распавялі ў НЦСМ.

Арганізатары выставы адзначылі, што экспазіцыя, у першую чаргу, зацікавіць тых, у чыем плэйлісце безнадзейна пераважае цяжкая музыка, тых, хто ліча, што ў жыцці заўсёды павінна заставацца месца для свабоды, а назвы "Nevermind", "The Dark Side of the Moon" і "Highway To Hell" не пусты гук.

Праграма выставы:

  • з 10 па 25 лістапада — выстава вокладак олдскульных кружэлак. Падчас работы экспазіцыі можна будзе паслухаць і самі кружэлкі;
  • 22 лістапада, 19:00 — кінапаказ ад дыскусійнага клуба "Blow up": фільм "Як ствараліся рок-альбомы. Pink Floyd. The Dark Side Of The Moon";
  • 24 лістапада, 19:00 — лекцыя ад Лявона Казакова "Мастацтва glam, heavy, power metal. Сусветны і беларускі досвед";
  • 29 лістапада, 19:00 — кінапаказ ад дыскусійнага клуба "Blow up": фільм "Як ствараліся рок-альбомы. Queen. A Night At The Opera".

Уваход на выставу і кінапаказы па квітках у НЦСМ, кошт квітка на лекцыю ад Лявона Казакова 3 рублі.

Стужка навiн
0