Карціну Леанарда да Вінчы прадалі за рэкордныя $450 мільёнаў

© REUTERS / Peter NichollsКарціна Леанарда да Вінчы "Выратавальнік свету"
Карціна Леанарда да Вінчы Выратавальнік свету - Sputnik Беларусь
Падпісацца
"Выратавальнік свету" - адзіная праца італьянскага класіка, якая знаходзілася ў прыватнай калекцыі.

МІНСК, 16 ліс — Sputnik. Палатно італьянскага мастака Леанарда да Вінчы "Выратавальнік свету" прадалі на аўкцыёне christie's у Нью-Ёрку за рэкордную для жывапісу суму — больш за 450 мільёнаў долараў ЗША.

Стартавая цана за карціну да Вінчы складала 100 мільёнаў долараў, а таргі працягваліся ўсяго каля 20 хвілін. Пакупнік захаваў ананімнасць і ўдзельнічаў у аўкцыёне праз пасярэднікаў па тэлефоне.

Марк Шагал сустрэў будучую жонку Бэлу ў Віцебску, яны закахаліся адзін у аднаго адразу - Sputnik Беларусь
Партрэт Шагала с Бэлай Розэнфельд прадалі на Sotheby’s за $28,4 млн

У выніку "Выратавальніка свету" (Salvator Mundi) прадалі за суму, якая перавышае 450 мільёнаў даляраў. Такім чынам, карціна італьянскага класіка Адраджэння стала самым дарагім творам мастацтва ў свеце, пабіўшы рэкорды як адкрытых таргоў, так і прыватных здзелак.

Рэкорд кошту карціны на адкрытых таргах раней складаў 179 мільёнаў долараў — за гэтую суму прадавалі "Алжырскіх жанчын" Пабла Пікаса.

Сярод прыватных здзелак самай дарагой карцінай лічылася "Калі вяселле" Поля Гагена — яе куплялі калекцыянеры з Катара за 300 мільёнаў долараў.

"Выратавальнік свету" — карціна Леанарда ды Вінчы, якая доўгі час лічылася незваротна страчанай. Сёння яна — адзіная з палотнаў майстра, якая знаходзіцца ў прыватных калекцыях. Апошнім уладальнікам карціны быў бізнэсмэн Дзмітрый Рыбалоўлеў, а аб намеры прадаць працу было заяўлена яшчэ ў кастрычніку.

Стужка навiн
0