МІНСК, 16 ліс — Sputnik. Хакейны клуб "Дынама-Мінск" абыграў шанхайскі "Куньлунь Рэд Стар" у рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі (КХЛ), паведамляе Sputnik.
У чацвер у Шанхаі на арэне "Фэйян" "Чырвоная зорка" прымала ў гасцях мінскае "Дынама". Сустрэча завяршылася перамогай гасцей з лікам 2:0 (0:0, 2:0, 0:0). Вікторыю "зубрам" прынеслі дакладныя кідкі Андрэя Сцяпанава (28-ая хвіліна) і Куінтана Хаўдэна (39, у большасці).
Мінчане пасля 31 гульні па-ранейшаму займаюць дзесятае месца ў Заходняй канферэнцыі — у актыве падапечных Гордзі Дуайера 41 ачко.
У рамках далёкаўсходняга турнэ "дынамаўцы" правядуць яшчэ два паядынкі: 18 лістапада супраць "Адмірала", 20 лістапада супраць "Амура".