МІНСК, 16 ліс — Sputnik. Амерыканскі часопіс Esquire апублікаваў рэйтынг лепшых фільмаў гэтага года, знятых у жанры экшн (баевіка), узначаліў спіс прысвечаны Другой сусветнай вайне "Дзюнкерк".
Папулярны часопіс рэгулярна складае тэматычныя падборкі фільмаў: так, нядаўна публікаваўся спіс лепшых стужак, прысвечаных вампірам.
У лістападзе Esquire склаў рэйтынг лепшых баевікоў 2017 года. Першая тройка спісу выглядае так:
- "Дзюнкерк", рэжысёр — Крыстафер Нолан. Стужка прысвечана рэальным падзеям: выратаванню 300 тысяч брытанскіх салдат з бельгійскага горада Дзюнкерка ў пачатку Другой сусветнай вайны. Карціну называюць адной з галоўных прэтэндэнтак на "Оскар", а ад крытыкаў "Дзюнкерк" атрымаў пераважна захопленыя водгукі.
- "Цуд-жанчына", рэжысёр — Пэці Джэнкінс. Фантастычны баявік прысвечаны гераіні коміксаў у выкананні Галь Гадот. Стужка стала самым паспяховым баевіком з жанчынай у галоўнай ролі, ужо ідуць размовы пра працяг гісторыі і здымкі "Цуд-жанчыны 2".
- "Тор: Рагнарок", рэжысёр — Тайка Вайціці. Працяг серыі фільмаў пра скандынаўскага бога Тора, якія стаў у сучаснасці не толькі бажаством, але і супергероем. Стужка яшчэ ідзе ў пракаце і з'яўляецца сусветным лідэрам па касавых зборах. Заходнія крытыкі ад новага "Тора" ў захапленні, а вось еўрапейскія — больш стрыманыя ў ацэнках.
Акрамя гэтых карцін, у спіс лепшых баевікоў 2017 года ўвайшлі фільмы "Логан", "Планета малпаў: вайна", "Малы на драйве", "Джон Уік 2", "Конг: Востраў чэрапа", "Чалавек-павук: вяртанне дадому" і "Узрыўная бландзінка".
Дарэчы, аўтары рэйтынгу ўключылі ў яго толькі галівудскія блокбастары. Інфармацыі аб тым, ці разглядалі яны магчымасць уключэння ў спіс еўрапейскіх, азіяцкіх або лацінаамерыканскіх фільмаў, няма.