Новыя акадэмікі з'явяцца ў чацвер у Беларусі

© Sputnik / Виктор ТолочкоАкадэмія навук Беларусі
Акадэмія навук Беларусі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У рэспубліцы застаюцца вакантнымі месцы для акадэмікаў у сферах оптыкі, матэрыялазнаўства, гісторыі Беларусі і шэрагу іншых.

МІНСК, 16 ліс — Sputnik. Новых акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў выберуць у чацвер на сесіі Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук (НАН) Беларусі, паведамілі Sputnik у прэс-службе ўстановы.

Аддзялення НАН ужо правялі абмеркаванні і галасаванні за вылучаных кандыдатаў на вакантныя месцы. Пасля зацвярджэння сесіяй Акадэміі навук у Беларусі афіцыйна з'явяцца новыя акадэмікі і члены-карэспандэнты.

Зараз у НАН ёсць шэраг вакансій. Так, існуюць месцы для акадэмікаў у сферы оптыкі, матэрыялазнаўства, гісторыі Беларусі, беларускай мовы, аграпрамысловай хіміі і іншых.

Членаў-карэспандэнтаў будуць выбіраць па спецыяльнасцях археалогія, транспланталогія, генетыка, машынабудаванне, квантавая оптыка, агульнае земляробства і іншых. Вядомыя ўжо і кандыдаты на гэтыя пасады. Так, членам-карэспандэнтам НАН, хутчэй за ўсё, стане Алег Румо — вядомы лекар-трансплантолаг і сенатар. Па спецыяльнасці "археалогія" пост можа дастацца дэпутату Палаты прадстаўнікоў Ігару Марзалюку. Членам-карэспандэнтам па "інфармацыйных тэхналогіях" можа стаць экс-міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў.

Па шэрагу аддзяленняў конкурсу на вакансіі няма — там па аднаму кандыдату. Па некаторых жа — напрыклад, па культуралогіі, — колькасць прэтэндэнтаў дасягае васьмі чалавек.

Мяркуецца, што пасля выбараў членаў-карэспандэнтаў і акадэмікаў усе вакансіі будуць зачыненыя. Вынікі іх стануць вядомыя ўжо ўдзень у чацвер.    

Стужка навiн
0