Чорная пятніца: беларусы ў дзень распродажаў купляюць на 438% актыўней

© Sputnik / Елена ВасильеваКрама ў Мінску
Крама ў Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Самыя папулярныя тавары ў беларусаў у дні зніжак і распродажаў - адзенне і тэхніка.

МІНСК, 17 ліс — Sputnik. Колькасць транзакцый у дні акцый "Чорная пятніца" ў Беларусі ўзрастае на 438%, сведчаць дадзеныя даследавання кампаніі Picodi

Чарговая "Чорная пятніца" (Black Friday) пройдзе ва ўсім свеце 24 лістапада. Не выключэннем будзе і Беларусь — многія крамы ў Мінску і іншых гарадах таксама прымуць удзел у распродажах.

Як паведамілі Sputnik у кампаніі Picodi, прадстаўнікі якой прааналізавалі дадзеныя аб пакупках беларусаў у "Чорную пятніцу", колькасць транзакцый у дзень распродажаў вырастае на 438%.

Для параўнання, у паўднева-афрыканскай рэспубліцы ў "Чорную пятніцу" продажы растуць больш, чым на 16 тысяч адсоткаў, а ў Грэцыі — звыш сямі тысяч адсоткаў. Ва Украіне павялічваецца колькасць транзакцый на 631%, у Польшчы — на 369%, а ў Расіі — 300%.

Самыя папулярныя ў "Чорную пятніцу" тавары ў беларусаў — адзенне і тэхніка, а сярэдні чэк складае каля 369 рублёў. У звычайны дзень пры гэтым у сярэднім пакупнікі трацяць каля 266 рублёў. Працэнт зніжкі ў гэты дзень у сярэднім складае 58%.

Стужка навiн
0