МІНСК, 17 ліс — Sputnik. Пахаладанне чакаецца на Беларусі на гэтых выхадных, ноччу месцамі тэмпература паветра апусціцца да —3°С, паведамілі Sputnik у пятніцу ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Надвор'е ў рэспубліцы сапсуюць атмасферныя франты, якія рухаюцца на тэрыторыю Беларусі з Балтыкі.
Так, у суботу 18 лістапада днём па паўднёвым усходзе чакаюцца кароткачасовыя ападкі — дождж і мокры снег. Ноччу тэмпература складзе ад —3 да +3°С, днём — ад 0 да +5°С.
У нядзелю 19 лістапада па большай тэрыторыі краіны пройдзе мокры снег, месцамі чакаецца галалёдзіца. Тэмпературны рэжым істотна не зменіцца: уначы —3..+2°С, днём — 0..+5°С.
У панядзелак 20 лістапада на Беларусь пачне паступаць халоднае паветра са Скандынавіі. Сіноптыкі прагназуюць мокры снег і галалёдзіцу, ноччу тэмпература месцамі апусціцца да —4°С, а максімальная днём не перавысіць +4°С.