Музей Бібліі адкрываецца ў Вашынгтоне

© PixabayСтарадрукаваня біблія
Старадрукаваня біблія - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Шасціпавярховы музей агульнай плошчай каля 40 тыс. кв. метраў абыйшоўся прыкладна ў $500 млн. Заснавальнік музея – амерыканскі мільярдэр Стыў Грын.

МІНСК, 17 ліс — Sputnik. У Вашынгтоне сёння адкрываецца Музей Бібліі — будынак, створаны з прымяненнем інтэрактыўных і іншых тэхналогій.

Дзверы ў музей уяўляюць сабой адлітую з бронзы і рассечаную напалам старонку Бібліі Гутэнберга, на якой выкладзена першая глава Кнігі Быцця. Вага кожнай з гэтых двух паловак "старонкі" перавышае 12 тон, а вышыня складае каля 12,1 м.

Біблія і ружанец - Sputnik Беларусь
Новы Запавет пераклалі на беларускую мову

Большую частку экспазіцыі складае асабістая калекцыя Стыва Грына, у якой налічваецца 44 тыс. экспанатаў.

У музеі будуць тры галоўныя часткі, якія распавядаюць пра гісторыю Бібліі, біблейскія сюжэты і той уплыў, які гэтая кніга аказала на развіццё чалавецтва.

Наведвальнікі змогуць убачыць фрагменты Кумранскіх рукапісаў, або скруткаў Мёртвага мора, ліст Марціна Лютэра, у якім ініцыятар Рэфармацыі адстойваў свае погляды перад сустрэчай з пасланнікам папы рымскага Льва X, англійскі рукапісны малітоўнік XIV стагоддзя, знойдзены ў Егіпце юдэйскі малітоўнік IX стагоддзя, Біблію, якая пабыла на Месяцы падчас палёту амерыканскага касмічнага карабля Apollo 14 у 1971 годзе, Кнігу кніг, якая належыла "каралю рок-н-ролу" Элвісу Прэслі.

Музей таксама плануе выставіць Бібліі, выдадзеныя на больш чым 2 тысячах моў. Збіраць экспанаты для музея дапамагаў гісторык Скот Кэрал, якога ў прафесійным асяроддзі называюць "Індыянам Джонсам біблейскай археалогіі".

Стужка навiн
0