Відэа

Відэафакт: дзясяткі паветраных шароў праляцелі ў небе над Мінскам

Падпісацца
Міжнародны кубак па паветраплавальным спорце Minsk 950th Anniversary Balloon Cup прайшоў у Мінску. Глядзіце на відэа, як аэрастаты лёталі над сталіцай.

Спаборніцтвы прайшлі з нагоды 950-годдзя Мінска. Многія жыхары маглі назіраць за ўнікальным відовішчам з вокнаў сваіх кватэр. Усяго ў мерапрыемстве прынялі ўдзел 35 аэрастатаў.

"У спаборніцтвах удзельнічалі прадстаўнікі сямі краін. Прызёрамі Кубка сталі каманды з Расіі і Літвы", — распавялі Sputnik арганізатары Кубка.

Беларуская федэрацыя авіяспорту гэтым мерапрыемствам спадзяецца прыцягнуць як мага больш людзей да занятку паветраплаваннем і адкрыць неба нашай краіны для міжнародных першынстваў.    

Стужка навiн
0