Студэнцтва - самая бесклапотная пара. Ты малады, вясёлы, поўны надзей. А лекцыі і заняткі змяняюцца сяброўскімі вечарынамі і вясёлым баўленнем часу.
Дзень студэнта, які святкавалі ў пятніцу ва ўсім свеце, адзначылі і ў Беларусі. І хоць гісторыя гэтага свята - гэта гісторыя крывавай барацьбы чэшскіх студэнтаў з фашыстамі, якая адбылася на пачатку Другой сусветнай, сёння гэты дзень асацыюецца з маладосцю і студэнцкай бесклапотнасцю. Сапраўдная прычына свята многім невядомая, аднак усе імкнуцца падтрымаць яго. Практычна ні адна ВНУ не застаецца ў баку ад шумнага і доўгачаканага Дня студэнта.
Як адзначылі дзень студэнта ў Беларусі - глядзіце ў падборцы фота з Instagram.
Для кагосьці студэнцкае жыццё толькі пачынаецца, а нехта ўжо развітваецца з любімай ВНУ.
Правесці Дзень студэнта лепш за ўсё з сябрамі. Вечарынка ў пятніцу — што можа быць натуральней.
Тэлевядучы Яўген Булка таксама ўзгадаў свае студэнцкія гады.
"Вось так мы спасцігалі навуку тэле-кінапераўвасабленняў:). Я вучыўся адрошчваць бараду, Жэня валасы, а Оля прыгажосць і зачараванне. З Міжнародным днём студэнта!" Бо студэнт - гэта стан душы.