МІНСК, 20 ліс — Sputnik. Папулярнага беларускага блогера Улада Бумагу (А4) і яго дзяўчыну Юлію Гадунову не пусцілі на гэтых выхадных у сталічнае кафэ "Бярозка", пра гэта распавяла сама Гадунова ў сваім Instagram.
Улад Бумага, таксама вядомы як А4, — адзін з самых папулярных беларускіх блогераў. На яго канал на YouTube падпісана больш за два мільёны чалавек.
На гэтых выхадных Улада не пусцілі ў сталічнае кафэ "Бярозка". Прычына: ён прыйшоў у спартыўным касцюме. Пра гэта распавяла блогер і спадарожніца Бумагі Юлія Гадунова ў сваім Instagram. Дзяўчына заявіла, што адміністрацыі грамадскага харчавання павінна быць сорамна.
Адразу пасля публікацыі Гадунова многія фанаты блогераў рынуліся ў Instagram-акаўнт кафэ, каб выказаць сваё абурэнне.
У сацсетках многія нагадваюць адміністратарам установы аб тым, што сёння ў спартыўных касцюмах ходзяць нават мадэлі на тыднях моды ў Парыжы, а менавіта такі стыль прынёс славу дызайнеру Гошу Рубчынскаму.
Кафэ не пабаялася такога антыпіяру і заклікала ўсіх абмяркоўваць у сваіх сацыяльных сетках інцыдэнт.