Відэа

Відэафакт: рысяня прывязалася да салдата

Падпісацца
Сыходзячы ў войска, радавы брыгады спецназа в/ч 3214 Аляксей Ліплянін нават уявіць сабе не мог, што будзе даглядаць за сапраўднай рыссю. А зараз Аляксей і паўгадовае рысяня Фенікс - лепшыя сябры. Пра тое, як чалавеку атрымалася пасябраваць з дзікім зверам, глядзіце на відэа Sputnik.

У звычайным жыцці Аляксей Ліплянін быў аўтаслесарам. Любоў да жывёл ён меў з самага дзяцінства, а калі падрос, стаў валанцёрам і пачаў дапамагаць бяздомным жывёлам. Калі ён ішоў на службу ў войска, нават падумаць не мог, што і тут будзе даглядаць за зверам.

Максім Мацвееў паказаў, як крычыць рысь - Sputnik Беларусь
Відэа
Максім Мацвееў паказаў, як крычыць рысь

Але праз нейкі час у вайсковай часці 3214 з'явілася рысяня Фенікс, і салдацкі ўклад жыцця Аляксея кардынальна змяніўся.

Аляксей сам падахвоціўся клапаціцца пра дзіцяня дзікай кошкі. Першы час праводзіў з ім амаль 24 гадзіны ў суткі, выгадоўваў з дапамогай соскі, гуляў і нават спаў разам з ім. Так і пачалася гісторыя незвычайнага сяброўства дзікага звера і чалавека.

Зараз Феніксу паўгода, але ён усё гэтак жа не адстае ад Аляксея ні на крок. Усяго праз месяц рысяня канчаткова пераедзе ў вальер, але вайсковец працягне даглядаць за ім. А праз паўгода Аляксей будзе звольнены ў запас, і ён пакуль не вырашыў, ці застанецца служыць у частцы па кантракце, каб і далей глядзець за зверам. У адным ён упэўнены на 100%: як бы ні склалася далейшае жыццё, яго сяброўства з Феніксам — гэта назаўжды.

Чытайце на Sputnik рэпартаж з часткі 3214:

Чалавек і котка: кранальная гісторыя сапраўднага спецназаўскага сяброўства >>

Стужка навiн
0