Беларускі і літоўскі дзяржаўныя тэатры правядуць абменныя гастролі

© PixabayТэатральная сцэна
Тэатральная сцэна - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У межах праграмы Мінск наведае адзіны рускамоўны тэатр у Літве.

МІНСК, 20 ліс — Sputnik. Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр і Рускі драматычны тэатр Літвы 25 і 26 лістапада правядуць абменныя гастролі.

Мінчукі пакажуць у Вільні мюзікл Алега Хадоскі "Шалом алейхем! Мір вам, людзі!", музычную камедыю Яўгена Пцічкіна "Бабін бунт" і музычную казку для дзяцей Гельсят Шайдулавай "Прыгоды Кая і Герды".

Касы Купалаўскага тэатра - Sputnik Беларусь
Піцерскі "Прытулак Камедыянта" едзе ў Мінск

"Што тычыцца Рускага драматычнага тэатра Літвы, то ён — адзін з нашых пастаянных замежных партнёраў, мы адзін аднаго добра ведаем, сябруем. Гэта адзіны ў Літве дзяржаўны рускамоўны тэатр. У яго вельмі цікавы рэпертуар, частку якога мінчане бачылі на мінулых гастролях", — распавялі ў беларускім Музычным тэатры.

Госці з Вільні вязуць камедыю палажэнняў Франсіса Вебера "Вячэра дурняў", спектакль-сумоўе Жорзі Гальсерана Ферэ "Метад Грэнхольма" і сямейны спектакль — "Казку пра цара Салтана" паводле Аляксандра Пушкіна.

Найбольш пільную ўвагу мінскія тэатралы аказалі "Метаду Грэнхольма": квіткі на яго фактычна прададзены. Спектакль апускае гледача ў свет карпаратыўных маніпуляцый. Чатыры чалавекі прыходзяць на сумоўе ў надзеі заняць вакансію топ-мэнэджара ў прэстыжнай міжнароднай фірме. А далей пачынаюцца псіхалагічныя гульні на выжыванне. Не адразу канкурэнты разумеюць, што сталі ахвярай тэсту, створанага псіхолагам Ісаі Грэнхольмам, які працуе на фірму. 

Стужка навiн
0