Гістарычныя сувязі Беларусі і Калінінградскай вобласці падмацоўваюцца новымі праектамі. Адзін з іх — гэта ўзаемадзеянне напярэдадні надыходзячага Чэмпіянату свету па футболе. На дадзены момант ужо ёсць дамоўленасць не толькі пра закупку партыі аўтобусаў для Калінінграда, але і пра тое, каб прыцягнуць да працы ў час сусветнага першынства кіроўцаў з Беларусі.
Таксама ў Калінінградзе плануецца ўзвядзенне так званага "беларускага квартала", распавёў на радыё Sputnik Беларусь старшыня ДТРК "Калінінград", расійскі журналіст і тэлевядучы Мікалай Далгачоў.
"Беларусы адны з самых актыўных удзельнікаў асваення Калінінградскай вобласці. У нас ёсць пасёлкі, дзе стоадсоткава жывуць выхадцы з Беларусі, але паводле статыстыкі 10% насельніцтва нашай вобласці — беларусы. На самай справе, іх, вядома, больш", — сказаў Долгачоў.
Старшыня ДТРК "Калінінград" Мікалай Далгачоў уваходзіў у склад афіцыйнай дэлегацыі Калінінградскай вобласці Расіі на чале з Антонам Аліханавым, самым маладым з губернатараў расійскіх рэгіёнаў. Візіт дэлегацыі ў Мінск адбыўся ў пачатку мінулага тыдня. На сустрэчы з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам удзельнікі дэлегацыі на чале з губернатарам абмяркоўвалі актуальныя пытанні супрацоўніцтва Беларусі і Калінінградскай вобласці.
Гутарку са старшынёй ДТРК "Калінінград" Мікалаем Далгачовым слухайце ў аўдыёзапісы радыё Sputnik Беларусь.