Конкурс "Мастацтва кнігі-2017" пройдзе 17-18 студзеня

© PixabayКнігі ў кніжнай краме, архіўнае фота
Кнігі ў кніжнай краме, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кнігі ў конкурсе на вызначэнне лепшых выдавецкіх праектаў будуць спаборнічаць больш чым у 10 намінацыях.

МІНСК, 21 ліс — Sputnik. Абвешчаны нацыянальны конкурс "Мастацтва кнігі-2017", паведамілі ва ўпраўленні выдавецкай дзейнасці і гандлю Міністэрства інфармацыі Беларусі.

Конкурс пройдзе 17-18 студзеня, заяўкі ў кіраванні выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Мінінфарма прымаюцца да 12 студзеня.

Па кожнай намінацыі можа быць прадстаўлена не больш двух выданняў. Галоўная ўзнагарода нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі" Гран-пры будзе ўручана ў намінацыі "Трыумф". Пераможца атрымае дыплом імя Францыска Скарыны і памятны знак-сімвал "Вялікі залаты фаліянт".

Выстава мастака Руслана Вашкевіча Канал Культура ў Мінску - Sputnik Беларусь
Конкурс "Чалавек года ў сферы культуры" аб'яўлены ў Беларусі

Спецыяльных дыпломаў і памятных знакаў-сімвалаў "Малы залаты фаліянт" будуць удастоены выданні ў тэматычных намінацыях. Кнігі літаратурна-мастацкага кірунку — у намінацыі "ЛІТ-фармат", выданні вучэбнага кірунку — "Падручнік новага стагоддзя", фотаальбомы, фотакнігі — "Фотапозірк", для дзяцей і юнацтва — "Разам з кнігай мы расцем", даведнікі і энцыклапедыі — у намінацыі "Залатыя скрыжалі". Выданні па выяўленчым мастацтве, факсімільныя, рэпрынтныя, бібліяфільскія будуць прадстаўлены ў намінацыі "АРТ-кніга", навуковыя, навукова-папулярныя — "Эўрыка", выданні духоўна-асветнага напрамку — у намінацыі "Духоўнасць".

Таксама абвешчаны спецыяльныя намінацыі: "За ўнёсак у захаванне духоўнай спадчыны"; "Разам са Скарынай"; "Садружнасць" (сумесныя выдавецкія праекты); "У люстэрку часу" (кнігі, выдадзеныя па заказе). Прэтэндэнтамі на ўзнагароду ў персанальнай намінацыі "Майстэрства" могуць стаць ілюстратар кнігі, дызайнер кнігі, фотамастак, аўтар кнігі.

Нацыянальны конкурс "Мастацтва кнігі" (LVIІ) праводзіцца з мэтай вызначэння лепшых выдавецкіх праектаў, якія сталі падзеяй у нацыянальным кнігавыданні, павышэння мастацкай і паліграфічнай культуры беларускай кнігі, далейшага развіцця кніжнага мастацтва, папулярызацыі лепшых дасягненняў выдавецтваў рэспублікі за 2017 год.

Стужка навiн
0