Рэдкую саву з Чырвонай кнігі заўважылі ў Мінску арнітолагі

Падпісацца
Апошнім разам даўгахвостую няясыць бачылі ў Мінску ў 2012 годзе, а мінулай зімой у Полацку.

МІНСК, 21 ліс — Sputnik. Рэдкую для Беларусі саву — даўгахвостую няясыць — змаглі ўбачыць арнітолагі ў Мінску, паведаміла грамадскае аб'яднанне "Ахова птушак Бацькаўшчыны".

Паводле інфармацыі прадстаўнікоў арганізацыі, гэта першы зарэгістраваны ў Мінску за апошнія пяць гадоў факт выяўлення дадзенай птушкі.

"Спачатку падалося, што гэта касматаногі сыч, але калі арнітолагі з НАН даслалі фота добрай якасці з таго месца, аказалася, што гэта даўгахвостая няясыць", — пракаментаваў "Зялёнаму парталу" з'яўленне птушкі ў беларускай сталіцы дырэктар "Аховы птушак Бацькаўшчыны" Аляксандр Вінчэўскі.

Апошнім разам даўгахвостую няясыць бачылі ў Мінску ў 2012 годзе, а мінулай зімой у Полацку.

Первая регистрация длиннохвостой неясыти в Минске! #краснаякнига #птушкiбацькаушчыны фото — М.Колосков

Публикация от Ахова птушак Бацькаўшчыны (@apb_birdlife_belarus) Ноя 20 2017 в 3:15 PST

Пры гэтым арнітолагі ўдакладняюць, што бліжэйшае вядомае месца гнездавання гэтай савы — Бярэзінскі запаведнік.

Даўгахвостая няясыць знаходзіцца ў Чырвонай кнізе Беларусі з 1981 года. Птушка таксама з'яўляецца асабліва ахоўным відам у суседніх краінах — Літве, Польшчы, Украіне і Латвіі.

Стужка навiн
0