Штогадоваму шоу "Калядны фэст" спаўняецца 10 гадоў

© Sputnik / Мария АмелинаЛегендарныя Gods Tower выступяць на юбілейным "Калядным фэсце"
Легендарныя Gods Tower выступяць на юбілейным Калядным фэсце - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У юбілейным канцэрце возьмуць удзел гурты "Стары Ольса", Gods Tower, "Палац", "Адарвірог", "Яварына", Pawa, Trollwald.

МІНСК, 21 ліс — Sputnik. За час свайго існавання мерапрыемства стала чаканай падзеяй для ўсіх аматараў беларускай фальклорнай музыкі, якая, у сваю чаргу, была і застаецца візітнай карткай беларускай музычнай культуры. Акрамя таго, "Калядны фэст" — своеасаблівая справаздача: музыкі паказваюць, што адбылося за год у сярэднявечнай і фолк-музыцы Беларусі.

"Калядны фэст" — мерапрыемства з асаблівай святочнай, вясёлай атмасферай і выступае ў якасці своеасаблівага злучальніка паміж гісторыяй, традыцыямі і сучаснасцю, гэта вяртанне старых традыцый, вяртанне аднаго з самых светлых традыцыйных беларускіх святаў.

Абрад Жаніцьба Цярэшкі - Sputnik Беларусь
Фота
Як пад Лепелем Цярэшку жанілі - унікальны абрад на Каляды

"Першы "Калядны фэст" прайшоў у 2007 годзе ў клубе "Стэп". Цікава, што і праз 10 гадоў фестываль адсвяткуе сваё 10-годдзе на тым жа самым месцы, Прытыцкага, 62, толькі ўжо ў клубе Re:public. Фэст з'яўляецца спробай беларускіх музыкаў паказаць сувязь сучаснасці з мінулым. Канцэптуальна юбілейны фестываль не будзе асабліва адрознівацца ад папярэдніх — як заўсёды, мы збіраем найбольш цікавыя гурты сярэднявечнай і фолк-музыкі", — распавялі арганізатары мерапрыемства. 

"Але упершыню за 10 гадоў у нас выступіць адзін з лепшых фолк-метал калектываў краіны — Gods Tower. Мы даўно хацелі запрасіць іх. І вось наша мара ажыццявіцца. Таксама выступіць гурт "Яварына" — удзельнік першага "Каляднага Фэсту", які не часта ў нас выступаў. Выступіць вельмі цікавы малады гурт "Адарвірог", гурт "Палац", якая святкуе ў гэтым годзе 25-ці годдзе, ну, і нашы сябры і пастаянныя ўдзельнікі, як жа без іх — "Стары Ольса", Pawa, Trollwald", — распавялі арганізатары мерапрыемства.   

"Па інэрцыі да Калядаў стаўлюся больш абыякава, чым да Новага году. Так было прынята у маім дзяцінстве. Новы год быў усеагульным перафарматаваннем, калі ўсе абнулялі свае думкі і надзеі, гэта была значная веха, а Каляда былі нейкім таямніцтвам, не заўжды дзецям і зразумелым. Хто там нарадзіўся, што каму неслі — чорт яго ведае. Шчодры — так, гэта была падзея, можна было пакашатаваць салодкага. Але часцяком замест салодкага ва ўмовах горада можна было па гарбу атрымаць. Я неяк на Шчодры атрымаў. З адзінадцаці гадоў не хаджу па Шчодры, а па Каляды тым больш. Наогул жа для мяне што Каляды, што Раство, што Новы год — сямейнае свята. І дагэтуль так", — распавёў Лэслі Найф, лідэр калектыву Gods Tower з ліку хэдлайнераў.

Наведвальнікаў фэсту чакае святочная атмасфера, любімыя гурты, шматлікія конкурсы і шыкоўныя прызы.

Стужка навiн
0