Бульбу жартоўна называюць адным з сімвалаў Беларусі, аднак ёсць у гэтым і доля праўды: у рэспубліцы заўсёды атрымліваецца добры ўраджай бульбы, а стравы з гэтага караняплода аказваюцца на стале ў кожнай гаспадыні.
Як распавялі ў "Яндэксе", адной з самых папулярных пошукавых сістэм, беларусы кожны месяц задаюць у інтэрнэце каля 80 тысяч запытаў пра бульбу. Часцей за ўсё — жыхары Мінска і Мінскай вобласці, а менш за ўсё — з Гродзенскай вобласці.
Большая частка пошукавых запытаў пра бульбу датычацца рэцэптаў страў з гэтага прадукта. Увесну і ўлетку часта пытаюцца пра вырошчванне бульбы, зімой — аб правілах пасадкі.
Распавялі ў "Яндэксе" і пра тое, што жыхары розных абласцей цікавяцца рознымі рэцэптамі з бульбы. Напрыклад, у Мінску — рэцэпты запечанай у збанках бульбы, а на Магілёўшчыне — піражкоў.
Глядзіце відэа "Яндэкса" пра цікавыя і папулярныя запыты пра бульбу. А потым можаце прачытаць рэцэпт Sputnik "бульбы па-арабску" — гэта вельмі смачна.