ЦУМ і ГУМ напісалі на вітрынах вершы беларускіх паэтаў

© Sputnik / Елена ВасильеваСвяточна аформленая вітрына ГУМа
Святочна аформленая вітрына ГУМа - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Напярэдадні Каляд і Новага года мінскі ЦУМ абраў вершы нашага сучасніка Хадановіча, а ГУМ звярнуўся да класікі – Коласа.

МІНСК, 22 ліс — Sputnik. Сталічныя ўнівермагі прадставілі абноўленыя пераднавагоднія вітрыны, прычым абодва ўнівермага — ЦУМ і ГУМ — выкарыстоўвалі ў стварэнні навагодняга настрою гараджан вершы паэтаў.

Калі для афармлення вітрын ЦУМа ўсе вершы напісаў наш сучаснік, беларускі паэт Андрэй Хадановіч, то на вітрынах ГУМа можна знайсці калядныя і навагоднія вершы і беларускага класіка Якуба Коласа, і савецкага паэта Роберта Раждзественскага, і іншых вядомых лірыкаў.

На вітрынах ЦУМа разам з прадукцыяй універмага рэкламуецца традыцыйная сустрэча Новага года. Хадановіч заклікае сустракаць новы год у бабулі, хваліць тату, які дапамагае маме на кухні, і апявае каханне, ад якога "горача снегу і лёду". Вітрыны выкананы ў выглядзе паштовак, а на месцы адраса значацца чатырохрадкоўі.

Свой варыянт вітрын прадставіў і ГУМ, таксама выкарыстаўшы для гэтага паэзію. Сярод напісаных на вітрынах вершаў — паэзія Якуба Коласа і яго верш "Зіма". "Даставайце з вышак сані, гайда сцежкі праціраць і па белым акіяне ўдоўж і ўпоперак гуляць!" — заклікае класік. На суседніх вітрынах прысутнічаюць радкі беларуса Генадзя Бураўкіна і расійскіх паэтаў — Роберта Раждзественскага, Ларысы Рубальскай, Юрыя Левітанскага і іншых.

Стужка навiн
0