"J:морс" дадуць канцэрт з аркестрам для закаханых

© Sputnik / Юлія ХвошчФестываль авіяцыі "Крылаты фэст" у Музеі народнай архітэктуры і побыту
Фестываль авіяцыі Крылаты фэст у Музеі народнай архітэктуры і побыту - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У лютым гледачы будуць мець магчымасць пачуць "Беларускае золата" ў паўнавартаснай версіі, прымеркаванай да Дня закаханых.

МІНСК, 22 ліс — Sputnik. Гурт "J:морс" і Прэзіденцкі аркестр Рэспублікі Беларусь у Prime Hall 14 лютага прадставяць адмысловую версію праграмы "Беларускае золата", прымеркаваную да Дня закаханых.

Праграмма "Беларускае золата" складаецца з лепшых песень "J:морс" у сімфанічных аранжыроўках. Аншлагавая прэм'ера праекта адбылася ўвосень 2016 года ў вялікай зале Палацу Рэспублікі. Увосень 2017 кароткая версія праграмы стала найбольш масавым канцэртам у межах святкавання 950-годдзя Мінска.

У лютым гледачы будуць мець магчымасць пачуць "Беларускае золата" ў паўнавартаснай версіі, прымеркаванай да Дня закаханых. Прычым гэтым разам камфортна будзе і жадаючым сядзець, і жадаючым танцаваць. Дырыжыраваць аркестрам будзе маэстра Віктар Бабарыкін.

"Гэтую праграму мы выконваем зрэдчас, але заўжды з вялікім задавальненнем. Спалучэнне гурта з жывым аркестрам надае песням гучанне, якога ніякімі іншымі сродкамі дасягнуць немагчыма", — адзначае лідар гурта Уладзімір Пугач.

J:морс і Прэзідэнцкі аркестр РБ з праграмай "Беларускае золата" выступяць 14 лютага ў сталічным Prime Hall, пачатак у 20:00; кошт квіткоў ад 30 да 50 рублёў.

Стужка навiн
0