МІНСК, 23 ліс — Sputnik. Карпарацыя Google збірае дадзеныя аб месцазнаходжанні ўсіх без выключэння смартфонаў на аперацыйнай сістэме Android, паведаміла выданне Quartz.
Android — самая папулярная сёння аперацыйная сістэма для планшэтаў і смартфонаў у свеце. Пераважная частка сучасных прылад прадаецца менавіта з гэтай АС, а бліжэйшы канкурэнт — iOS — выкарыстоўваецца толькі на прыладах кампаніі Apple.
Як стала вядома напярэдадні, карпарацыя Google, якая стварыла Android, пастаянна сочыць за месцазнаходжаннем карыстальнікаў з пачатку гэтага года.
Збіраюць дадзеныя аб карыстальніках у кампаніі нават калі яны выключаюць мабільны інтэрнэт і службы геалакацыі — па адлегласці да бліжэйшых вышак сотавай сувязі. Прылады перадаюць у Google інфармацыю кожны раз пры змене базавай станцыі, у тым ліку ў сетцы Wi-Fi.
Карпарацыя пацвердзіла гэтыя дадзеныя выданню, а таксама падкрэсліла: неўзабаве ад такога "сачэння" хочуць адмовіцца.
Па дадзеных Quartz, інфармацыя аб сачэнні Google за сваімі карыстальнікамі ўсхвалявала многіх: гэта выходзіць за рамкі разумення аб прыватнасці і абароны асабістага жыцця. Зрэшты, гэты скандал — не першая прэтэнзія да карпарацыі з пункту гледжання абароны дадзеных ад спецслужбаў.