Парламент вырашыў перанесці слуханні па пытаннях адукацыі

© Sputnik / Виктор ТолочкоДэпутаты беларускага парламента
Дэпутаты беларускага парламента - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Міністэрстве адукацыі падкрэсліваюць: ведамства да слуханняў было гатова.

МІНСК, 23 ліс — Sputnik. Парламенцкія слуханні па тэме адукацыі перанесены на больш позні тэрмін, паведамілі Sputnik у прэс-службе Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. 

Слуханні аб будучыні беларускай адукацыі павінны былі прайсці 29 лістапада. Як заявіў на пачатку пасяджэння ў чацвер спікер Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка, перанос адбыўся з-за таго, што ў парламент не ўнеслі новую рэдакцыю Кодэкса аб адукацыі.

"Мы яго чакалі ў гэтым годзе, але ён пакуль не ўнесены", — сказаў ён.

Sputnik звярнуўся ў Мінадукацыі, прэс-сакратар ведамства Людміла Высоцкая адзначыла, што міністэрства да слуханняў было гатова — аж да таго, што ўжо быў падрыхтаваны даклад міністра.

Кодэкс аб адукацыі сапраўды да гэтага часу не ўнесены ў парламент, аднак яшчэ ў пачатку восені кіраўнік парламенцкай камісіі па адукацыі Ігар Марзалюк заяўляў аб тым, што правядзенне слуханняў да ўнясення дакумента — толькі плюс, бо "будзе магчымасць нешта падкарэктаваць. Само ж ўнясенне чакаецца да Новага года".

На парламенцкіх слуханнях планавалася закрыць многія вострыя пытанні сферы: будучыня сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў і вну, змены ў парадак прыёму ў гімназіі і іншыя. Меркавалася і тое, што дэпутаты абмяркуюць выкананне пастаўленых прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам на жнівеньскім Рэспубліканскім педсавеце задач. 

Стужка навiн
0