У Вільнюсе збіраюцца ўвесці турыстычны збор

© Sputnik / Алексей Филиппов / Перайсці ў медыябанкВільнюс
Вільнюс - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Атрыманыя сродкі могуць пайсці на развіццё інфраструктуры горада, прыцягненне турыстаў і падтрыманне канкурэнтаздольнасці. Збор плануюць увесці з ліпеня 2018 года.

МІНСК, 23 ліс — Sputnik. Гарадскі савет Вільні разглядае праект увядзення турыстычнага збору, паведамляецца на сайце мясцовай мэрыі.

Вільнюс, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Вільня, якой не стаць Вільнюсам

Дакумент называецца "Аб выкарыстанні інфраструктуры дзяржаўнага турызму і адпачынку муніцыпалітэта Вільнюса" і падрыхтаваны з улікам прапаноў прадстаўнікоў бізнесу.

Увесці пошліну збіраюцца з ліпеня 2018 года, сума збору за адну ноч з чалавека складзе адзін еўра. Мяркуецца, што кошт будзе разлічвацца з колькасці праведзеных турыстамі начэй у горадзе.

У першы год увядзення падатку плануюць прадаставіць ільготы турыстам, якія здымаюць адразу не менш за дзесяць пакояў, непаўналетнім, інвалідам і людзям, якія праходзяць лячэнне ў горадзе.

Калі падатак будзе ўведзены, у 2019 годзе гарадскі бюджэт зможа атрымаць каля двух мільёнаў еўра. Гэтыя сродкі можна будзе накіраваць на паляпшэнне інфраструктуры і прыцягненне турыстаў.

Плошча ва Ужупісе, Вільнюс - Sputnik Беларусь
Паркоўкі ў цэнтры Вільнюса становяцца платнымі

Па словах дырэктара Go Vilnius Інгі Раманаўскене, цікавасць турыстаў да Вільнюса расце, таму прыцягненне новых сродкаў дапамагло б гораду забяспечыць паслядоўнае размеркаванне бюджэту на развіццё канкурэнтаздольнасці сталіцы.

Прэзідэнт Асацыяцыі гасцініц і рэстаранаў Эвальда Шышкаўскенэ адзначыла, што тых грошай, якія вылучаюць на развіццё турыстычнай інфраструктуры зараз, недастаткова.

Грунтуючыся на дадзеных папярэдніх гадоў, у 2019 годзе ў сталіцы Літвы чакаецца каля 2,28 мільёна чалавек, якія дадуць прырост сродкаў у той жа колькасці, пры ўмове выплаты збору ў адзін еўра.

Падобныя зборы ўжо даўно выкарыстоўваюцца ў многіх еўрапейскіх краінах, а таксама ў пяці гарадах рэспублікі: Друскінінкаі, Паланзе, Бірштонасе, Троках і Каўнасе. У іх сума пошліны не перавышае аднаго еўра.

Стужка навiн
0