Беларусы ўпершыню выступяць на галоўным шоукейс-фестывалі Еўропы

© Photo : Super BesseБеларускі гурт Super Besse
Беларускі гурт Super Besse - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Канцэртная прэзентацыя новага альбома "La Nuit*" у Мінску адбудзецца ў гэтую суботу 25 лістапада ў культурнай прасторы ok16.

МІНСК, 24 ліс — Sputnik. Беларускі гурт Super Besse стане першым у гісторыі Беларусі, які возьме ўдзел у найбуйнейшым у Еўропе шоукейс-фестывалі Eurosonic Noordeslag у Нідэрландах. Канцэрты мерапрыемства штогод наведваюць 40 тысяч гледачоў і больш за 4 тысячы музычных прафесіяналаў з усяго свету.

Eurosonic Noordeslag праходзіць у студзені ў горадзе Гранінгене і прысвечаны новым музычным талентам з усіх куткоў Еўропы. У фестывалі прымае ўдзел больш за 300 артыстаў, якія выступаюць на мностве клубных сцэн. Сярод гледачоў прадстаўнікі больш за 400 міжнародных фестываляў. Менавіта тут запальваліся зоркі James Blake, Royal Blood, Bastille і іншых міжнародных артыстаў.

Гурт Super Besse быў заснаваны ў Мінску ў 2013 годзе і выконвае музыку ў стылях постпанк/колдвэйв. На шоукейс-фестывалях калектыў упершыню выступіў вясной 2014 ў межах Tallinn Music Week пры падтрымцы праекта Experty.by, што дало старт серыі канцэртаў на падобных мерапрыемствах і па-за іх па ўсёй Еўропе.

У 2015 годзе музыкі падпісалі кантракт з незалежным лэйблам I Love You Records (Латвія), дзе выйшлі абодва альбома гурта: "63610*" (2015) і "La Nuit*" (2017). Калектыў не раз адзначалі журналісты з Вялікабрытаніі і іншых краін.

Канцэртная прэзентацыя новага альбома "La Nuit*" у Мінску адбудзецца ў гэтую суботу 25 лістапада ў культурнай прасторы ok16 (вул. Кастрычніцкая 16). Пачатак у 20:00. Кошт квітка: 10 рублёў. Продаж на сайце і ў касах Bezkassira.by.

Стужка навiн
0