МІНСК, 24 ліс — Sputnik. Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць прафілактычную акцыю "Зімовыя шыны" з 24 лістапада па 3 снежня, паведамілі Sputnik ва УДАІ ГУУС Мінаблвыканкама.
Таксама ў пятніцу з мэтай прафілактыкі і папярэджання аварый ва ўмовах зімы і падрыхтоўкі аўтамашын да зімовай эксплуатацыі ДАІ праводзіць адзіны Дзень бяспекі пад дэвізам "Кожнай машыне — зімовыя шыны!".
"У мэтах бяспекі дарожнага руху Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці раіць аўтаўладальнікам устанавіць зімовыя шыны, а таксама правільна адрэгуляваць святло фар", — адзначыла інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ Мінаблвыканкама Ірына Сапунова.
Яна адзначыла, што правільна адрэгуляваныя фары палепшаць бачнасць у цёмны час сутак і выключыць верагоднасць асляплення вадзіцеляў, якія рухаюцца па сустрэчнай паласе.
У Беларусі аўтамабілі павінны быць абавязкова "абутыя" ў зімовую гуму з 1 снежня па 1 сакавіка.