Тэнісістка Арына Сабаленка прабілася ў 1/4 фінал турніру ў Мумбаі

© REUTERS / Vasily FedosenkoАрына Сабаленка
Арына Сабаленка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У наступным матчы беларуская спартсменка сустрэнецца з брытанкай Наомі Броўдзі.

МІНСК, 23 ліс — Sputnik. Беларуская тэнісістка пасля перамогі над кітаянкай Лю Цзя-Цзын забяспечыла сабе выхад у чвэрцьфінал тэніснага турніру, які праходзіць у гэтыя дні ў індыйскім Мумбаі. 

У сустрэчы, якая прайшла ў чацвер 23 лістапада, спартсменка з Беларусі (96 WTA) была мацней кітаянкі — 6:7, 6:2, 7:6.

Тэнісістка Вікторыя Азаранка - Sputnik Беларусь
Азаранка распавяла, калі вернецца на корт

У наступным матчы Сабаленка сустрэнецца з брытанкай Наомі Броўдзі (117 WTA). Прызавы фонд Mumbai Open у бягучым годзе складае 115 тысяч долараў ЗША.

У першым крузе беларуская тэнісістка была мацней аўстралійскай спартоўкі Прысцылы Хон (214 WTA) — 7:5, 6:1.    

Стужка навiн
0