Калі вы не вельмі ўважліва сочыце за календаром, паведамляем: гэтыя выхадныя 25-26 лістапада будуць апошнімі гэтай восенню. Ужо наступныя субота і нядзеля — снежань, а яшчэ крыху — і 2017-ы год скончыцца. Гэта значыць, праводзіць восень і сустрэць зіму лепш за ўсё менавіта ў гэтыя дні.
Афіша самых цікавых падзей бліжэйшых выхадных у Мінску — у аглядзе Sputnik.
Лепшы мультфільм восені
Мультфільм "Таямніца Како", што выйшаў у пракат у гэты чацвер, ужо паспеў сабраць мноства захопленых водгукаў — як "шараговых гледачоў", так і прафесійных кінакрытыкаў. І новы шэдэўр ад студый Disney і Pixar варта паглядзець усім.
У цэнтры сюжэту "Таямніцы Како" — 12-гадовы мексіканскі хлопчык Мігель, які ў дзень святкавання Дня мёртвых трапляе ў іншы свет. Шмат музыкі, прыгожая анімацыя і займальны сюжэт — тут ёсць усё.
Выступленне Super Besse
Беларускі альтэрнатыўны гурт Super Besse выступіць 25 лістапада з прэзентацыяй свайго новага альбома — La Nuit*. Як распавядаюць музыкі, гэтая плытка больш спакойная, у адрозненне ад першых запісаў калектыву.
Выступаць гурт будзе ў прасторы ок16 на вуліцы Кастрычніцкай, пачатак выступу — у 20:00, уваходныя квіткі каштуюць дзесяць рублёў.
Вечарына "Мара 012"
Пасля выступу Super Besse ў той жа прасторы ок16 пройдзе яшчэ адно мерапрыемства — вечарына андэграўнднай музыкі пад назвай "Мара". Пройдзе яна ўжо ў 12-ы раз, і кожны раз адпачыць пад лепшую музыку бараў і клубаў Еўропы прыходзіць мноства маладых людзей.
Так, выступяць на гэтай "Мары" IDENTIFIED PATIENT з Нідэрландаў, літовец ROMAN SPUTNIK, MYN з Францыі і многія іншыя. Квіткі — па 14,5 рублёў.
Фестываль для падлеткаў
Першы ў Беларусі фестываль для падлеткаў Teen fest пройдзе ў нядзелю ў прасторы "Верх" на вуліцы Куйбышава, 22. За ўваход на мерапрыемства маладым гасцям прыйдзецца заплаціць па пяць рублёў.
Акрамя зон актыўнасці, сустрэч і гульняў тут можна будзе сустрэцца і з папулярнымі блогерамі — Дзімам Кіцелем, Jane vyv, Лерай Яскевіч і Ягорам Зінкевічам. Хоць і без блогераў на фестывалі ніхто не будзе сумаваць.
Shuma Hypno Session
Адзін з лепшых беларускіх гуртоў, Shuma, зноў абяцае пагрузіць усіх у музычны транс у гэтую нядзелю. На пляцоўцы "Бруге" хлопцы правядуць Hypno Session. Тэмай падзеі названая вада — як стыхія адлюструе сябе ў музыцы? Даведацца можна будзе ўжо ў нядзелю.
І хай не заяўлена выканання любімых песень калектыву, якія ў апошні час многія ведаюць і па выступленнях ў рэстаранах фаст-фуда, але Shuma выконваюць усё на вышэйшым узроўні.
І гурт "Чайф" на дэсерт
Прыхільнікам рок-музыкі ў нядзелю дома сядзець ніяк нельга — гурт "Чайф" дасць яшчэ адзін канцэрт у Мінску, на пляцоўцы Prime-Hall. Квіткі на легенд музыкі нятанныя — цяпер ёсць толькі ад 83 рублёў, аднак яно таго варта.
За больш чым трыццаць гадоў сваёй музычнай дзейнасць "Чайф" паспелі заваяваць легіён прыхільнікаў не толькі ў постсавецкіх краінах, але і многіх іншых. І заслужана — такія музыкі з'яўляюцца не так часта.