МІНСК, 27 ліс — Sputnik. Мінчанін Віктар Касаўцаў названы адным з пераможцаў праекта "Паблічные гульні", які трансляваўся ва "УКантакце" на працягу практычна двух месяцаў.
"Паблічные гульні" — праект паблікаў "Боршч", "МДК", "Палата №6" і "Карпарацыя зла". Рэаліці-шоу транслявалася ў сацыяльнай сетцы "Укантакце" без перапынку, а яго аўдыторыя перавысіла 219 мільёнаў чалавек.
Па выніках праекта, фінал якога адбыўся на мінулых выхадных, пераможцамі названы два ўдзельнікі: Аляксандр Тапер і Віктар Касаўцаў. Апошні — мінчанін, які ў першыя ж дні ўдзелу ў "Паблічных гульнях" паспеў з'явіцца ў прамым эфіры ў поўным негліжэ.
Дарэчы, падобным чынам "вызначыўся" і Тапер. Шоу многія крытыкавалі менавіта за багацце "агалёнкі" і сумніўны кантэнт. Пераможцаў вызначалі простым конкурсам: хто даўжэй пратрымаецца на бервяне.
У выніку і Тапер, і Касаўцаў пратрымаліся на бярвёнах па 14 гадзін. Кожны з іх атрымае па палове грашовага прыза ў 100 тысяч долараў ЗША.
Стваральнікі першага анлайн-шоу "УКантакце" яшчэ не гавораць пра тое, ці з'явіцца ў "Паблічных гульняў" працяг, аднак супольнасці праекта ў сацыяльнай сетцы вядуцца актыўна, а ў пастах часта з'яўляюцца намёкі на другі сезон.